Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўночная Карэя пагражае падвоіць свой ядзерны арсэнал


ПХЭНЬЯН. Паўночная Карэя пагражае падвоіць свой ядзерны арсэнал, калі ЗША – як піша сёньняшняя паўночна-карэйская камуністычная газэта “Радон Сінмун” – “не адмовіцца ад варожай палітыкі у дачыненьні да Пхэньяну”. КНДР ніколі не паведамляла пра аб’ём свайго ядзернага арсэнала, але, паводле амэрыканскіх афіцыйных асобаў, Паўночная Карэя мае ад дзьвух да васьмі атамных бомбаў. ЗША імкнецца аднавіць шматбаковыя перамовы адносна паўночна-карэйскіх ядзерных праграмаў з удзелам Кітая, Расеі, Японіі і абедзьвух Карэйскіх дзяржаваў.
XS
SM
MD
LG