Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Паводле слухачоў, энэргетыка імпрэзы “Tanki” гурта “Neuro Dubel” была калясальнай


Севярын Квяткоўскі, Менск Рок-гурт “Neuro Dubel” прэзэнтаваў свой першы беларускамоўны альбом, які завецца “Tanki”. “Neuro Dubel” – адзін з трох культавых беларускіх гуртоў на роўні з NRM і “Ляпісам Трубяцкім”. Вялікай канцэртнай праграмай у менскім клюбе “Рэактар” “Neuro Dubel” адзначыў сваё пятнаццацігодзьдзе.

Альбом “Tanki” – прэцэдэнт у гісторыі беларускай рок-музыкі. Упершыню рок-кумір, які стварыў сабе імя па-расейску, пераходзіць на беларускую мову. Часьцяком бывае наадварот, калі выканаўца пераходзіць на расейскую, каб спадабацца большай колькасьці публікі. Але Аляксандар Кулінковіч мяркуе, што “Tanki” лепшы альбом гурта за апошнія пятнаццаць гадоў:

(Публіка: ) “Жыве Беларусь!”

Апрача цалкам новых песьняў, у альбом гурта “Neuro Dubel" увайшлі некалькі вядомых: на вершы Ўладзімера Караткевіча, таксама напісаная для праекту “Крамбамбуля” песьня “Марскі чалавек”, і стары хіт “Belarus uber alles”, перакладзены Вітаўтам Мартыненкам на беларускую.

Як і папярэднія альбомы “дзюбялёў”, “Tanki" маюць кавэр-песьню. Гэта – верш Аркадзя Куляшова “Камсамольскі білет”, пакладзены на мэлёдыю “Варшавянкі” й сыграны ў цяжкім стылі. Гэты твор пакуль не адобраны сваякамі Куляшова, але Аляксандар Кулінковіч спадзяецца, што да вялікага канфлікту ня дойдзе.

Многія прысутныя адзначалі калясальную энэргетыку імпрэзы пад назвай “Tanki”:

(Слухачка: ) “У мяне такое адчуваньне, што я вяртаюся ў пачатак 1990-х гадоў”.

Аляксандар Кулінковіч заявіў, што і далейшыя альбомы будуць мець беларускамоўныя песьні.
XS
SM
MD
LG