Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Жодзіне перасьледуюць экс-кандыдата ў парлямэнт А.Валчаніна


Міхал Стэльмак, Жодзіна У Жодзіне мясцовы суд сёньня распачаў разгляд скаргі лідэра тутэйшай філіі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандра Валчаніна на пракурора гораду. Як лічыць спадар Валчанін, апазыцыйная дзейнасьць спрычынілася да яго перасьледу з боку жодзінскай пракуратуры.

Разглядала скаргу жодзінскага актывіста дэмакратычнага руху судзьдзя Тацяна Трацюк. Як сьцьвярджае Аляксандр Валчанін, у выніку ціску пракурора Жодзіна Віктара Літвіненкі яму неабгрунтавана абвясьцілі вымову на працы. Кіраўніцтва жодзінскай станцыі “хуткай дапамогі”, дзе ён працуе фэльчарам, атрымала сыгнал ад пракурора, што спадар Валчанін нібыта парушыў службовы абавязак і не заявіў пра сьмерць адной з жыхарак горада:

(Валчанін: ) “Мне патэлефанаваў пракурор дадому і сказаў: вы не тэлефанавалі ў міліцыю. Я прыйшоў да яго і даказаў, што я тэлефанаваў у міліцыю. І што ў мяне ёсьць сьведкі – мэдсястра, дыспэтчар, старшы ўрач. І тут зноў прыйшоў запыт ад пракурора на “хуткую дапамогу”, каб мяне пакаралі. Мне далі вымову, а таксама зьнялі прэмію”.

(Карэспандэнт: ) “Чым можа быць выклікана такая пазыцыя пракурора гораду?”

(Валчанін: ) “Я лічу, што гэта было ўсё зроблена з боку пракурора наўмысна. Таму што я быў кандыдатам у дэпутаты. І каб мяне гэтым прынізіць. У мяне вышэйшая катэгорыя, а таксама вышэйшая адукацыя. Гэта, відаць, першы такі суд, калі да былога кандыдата ў дэпутаты ідуць вось гэткім шляхам, каб нашкодзіць”.
XS
SM
MD
LG