Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каб “узаконіць” канфіскацыю кампутара ў сябра АГП мясцовыя ўлады стварылі спэцыяльную камісію


Казімер Яноўскі, Гомель Сёньня сэсія Жлобінскага райсавету стварыла адмысловую камісію дзеля разгляду адміністрацыйных парушэньняў у справе выпуску і распаўсюду пэрыядычных выданьняў. У ейны склад увайшлі прадстаўнікі мясцовых рэдакцыі, друкарні, ваенкамату і службы надзвычайных сытуацыяў.

Стварэньне камісіі фактычна накіравана на тое, каб перасьледваць дэмакратычных актывістаў, якія ўдзельнічалі ў выбарах дэпутатаў парлямэнту і рэфэрэндуме.

У прыватнасьці, гэта датычыць старшыні раённай арганізацыі АГП Пятра Мірашнічэнкі. Міліцыя адабрала ў яго асабісты кампутар і абвінаваціла ў незаконным выпуску і распаўсюдзе пэрыядычных выданьняў.

Быў складзены пратакол пра парушэньне часткі 8 артыкулу 172 Адміністрацыйнага кодэксу. Аднак у судзе высьветлілася, што рабіць канфіскацыю кампутара міліцыя права ня мае, але гэта могуць рабіць асобы, упаўнаважаныя Саветамі. Для гэтага і была створаная сёньня дэпутатамі райсавету адмысловая камісія.
XS
SM
MD
LG