Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Раісе Жук-Грышкевіч – 85


Ганна Сурмач, Прага Сёньня спаўняецца 85 гадоў вядомай беларускай дзеячцы на эміграцыі Раісе Жук-Грышкевіч, якая цяпер жыве ў Канадзе.

Нарадзілася Раіса Жук-Грышкевіч 22 кастрычніка 1919 году ў Пружанах. Ад раньняга дзяцінства праз сваю нацыянальна сьведамую сям’ю была далучаная да беларускай справы.

Большую частку свайго жыцьця жыве на чужыне, але увесь час прымае самы актыўны ўдзел у беларускім жыцьці. Шмат гадоў узначальвала Каардынацыйны камітэт беларусаў Канады, была сярод фундатараў Згуртаваньня беларусаў Канады.

Разам з мужам Вінцуком Жук-Грышкевічам – першым кіраўніком беларускай рэдакцыі Радыё Свабода, а ў далейшым – прэзыдэнтам Рады БНР актыўна працавала дзеля арганізацыі беларускай службы Радыё Свабода і актывізацыі палітычнага жыцьця беларускай эміграцыі.

І цяпер Раіса Жук-Грышкевіч не пакідае грамадзкай працы і мае аптымістычны настрой.

(Жук-Грышкевіч: ) “Я дзякую Богу, што дажыла да гэтага часу. Кожны дзень – ёсьць здабытак. Я гляджу на сьвет, шаную жыцьцё, люблю яго і прымаю ўсё, што яно прыносіць”.

Пра жыцьцёвы лёс Раісы Жук-Грышкевіч і яе сёньняшнія пляны слухайце ў чарговым выпуску перадачы “Беларусы за мяжой”, які выйдзе ў эфір ў аўторак 26 кастрычніка.
XS
SM
MD
LG