Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выйшлі на волю першыя палітвязьні


Любоў Лунёва, Менск Са спэцпрыёмніка-разьмеркавальніка выйшлі на волю першыя палітвязьні, якіх арыштавалі на трое сутак за ўдзел у апазыцыйнай акцыі пратэсту 19 кастрычніка – Сяргей Рылькоў, Мікола Ганчароў, Яраслаў Навуменка, Міхась Кузьняцоў і Ўладзімер Шыдлоў.

Амаль усе яны ўпершыню ўдзельнічалі ў вулічнай акцыі пратэсту. У судзе яны казалі, што не маглі ня выйсьці на плошчу. Улічваючы тое, што яны былі затрыманыя ўпершыню, суд пакараў іх мінімальным тэрмінам арышту.

Нагадаем, 19 кастрычніка на менскай вуліцы Энгельса амонаўцы затрымалі каля паўсотні дэманстрантаў. Некалькі чалавек трапілі ў шпіталі. Лідэра АГП Анатоля Лябедзьку амонаўцы кінулі на падлогу і зьбівалі нагамі. Як вынік, чэрапна-мазгавая траўма і гематома ў нырках. Ён дагэтуль знаходзіцца ў шпіталі хуткай дапамогі.

Каля трыццаці чалавек пакаралі арыштамі, яшчэ дзесяць — штрафамі. Любоў Лунёва зараз знаходзіцца на вуліцы Акрэсьціна ля брамы спэцпрыёмніка-разьмеркавальніка. Яна сустракае першых палітвязьняў.
XS
SM
MD
LG