Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

За пашкоджаньне помніка Якубу Коласу завялі не адміністрацыйную, але крымінальную справу


Валянціна Аксак, Менск Савецкім райаддзелам сталічнае міліцыі ўзбуджаная крымінальная справа ў сувязі з актам вандалізму на надмагільным помніку Якубу Коласу на Вайсковых могілках.

Невядомыя вандалы апаганілі помнік народнаму Песьняру у ноч з 4 на 5 верасьня. Адразу пасьля таго, як гэта стала вядома, таварыства беларускае мовы імя Францішка Скарыны зьвярнулася да генэральнага пракурора Віктара Шэймана з просьбай знайсьці і пакараць злачынцаў. І вось ва ўпраўленьні ўнутраных справаў Савецкага раёну, на тэрыторыі якога разьмешчаныя могілкі, па першай частцы артыкулу 218 Крымінальнага кодэксу ўзбуджаная крымінальная справа па факце пашкоджаньня помніка.

Гэта першы прэцэдэнт такога кшталту, кажа старшыня ТБМ Алег Трусаў. Хаця спадзяваньняў, што злачынцы будуць знойдзеныя, асабліва ня мае.

(Трусаў: ) “Я вельмі рады, што дабіліся менавіта крымінальнае справы, а не адміністрацыйнай. Але ў мяне спадзеваў вялікіх няма, што злачынцы будуць знойдзеныя. Хаця хто яго ведае, можа і будуць знойдзеныя. Па-рознаму можна шукаць”.

Нагадаем, што крымінальныя справы, узбуджаныя некалькі гадоў таму па фактах разьбіваньня мэмарыяльных шыльдаў у гонар вядомых дзеячаў беларускае гісторыі і культуры, закончыліся безвынікова.
XS
SM
MD
LG