Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Хамас" помсьціць за свайго лідэра


ГАЗА. Ваяўнікі палестынскай групоўкі “Хамас” абстралялі зь мінамётаў габрэйскае паселішча на поўдні паласы Газа. Ніхто не пацярпеў. Напярэдадні ў выніку ізраільскага авіяўдару быў забіты адзін зь лідэраў групоўкі “Хамас” Аднан аль-Гоўль. Ваяўнікі групоўкі паабяцалі адпомсьціць за ягоную сьмерць. Прадстаўнік “Хамасу” Мушэр аль-Масры заявіў: (аль-Масры) “Гэта новае злачынства супраць палестынскага народу і супраціву. І мы яшчэ раз паўтараем, што гэтае злачынства не застанецца без пакараньня. Мы дамо моцны адказ, калі на гэта будзе воля Алаха”.
XS
SM
MD
LG