Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску абрабавалі кватэру намесьніка старшыні Партыі БНФ Алеся Міхалевіча – скралі ноўтбук, мабільны тэлефон, грошы...


Севярын Квяткоўскі, Менск Ноччу з 21 на 22 кастрычніка невядомыя скралі ноўтбук, мабільны тэлефон, упрыгожаньні й грошы ў аднаго зь лідэраў БНФ Алеся Міхалевіча.

Паводле жонкі Алеся Міхалевіча Міланы, самая каштоўная са скрадзеных рэчаў — ноўтбук. У партатыўным кампутары Алеся Міхалевіча захоўвалася партыйная інфармацыя.

Мілана паведаміла, што грошай відавочна не шукалі, бо скралі толькі тыя, што былі навідавоку. Вэрсію пра тое, што працавалі не шараговыя злодзеі, падмацоўваюць сьведчаньні суседкі.

Тлумачыць Мілана Міхалевіч:

(Мілана Міхалевіч: ) “Да нас зайшла суседка, і сказала, што два папярэднія вечары тусаваліся нейкія таварышы. Такое ўражаньне было, што кватэру “пасуць”, як яна сказала”.

Па факце крадзяжу міліцыя завяла крымінальную справу.
XS
SM
MD
LG