Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Зьявіўся новы вэбсайт “Мартыралёг Беларусі” – martyraloh.org


Ганна Соусь, Менск Гэта старонка распавядае пра злачынствы й ахвяраў камунізму ў Беларусі ў ХХ стагодзьдзі.

Аснову сайту складаюць сьпісы — некалькі тысяч імёнаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў у Беларусі й некалькі соцень імёнаў карнікаў, якія ўдалося выявіць. Гэты сьпіс увесь час папаўняцца і складаецца з гатовых сьпісаў і асобных сьведчаньняў, якія стваральнікі сайту атрымліваюць з кніг і пэрыёдыкі, а таксама ад жывых сьведкаў падзеяў. Пра наступны разьдзел “Бібліятэка” распавядае рэдактар сайту “Мартыралёг Беларусі” Сяргей Дубавец:

(Дубавец: ) “На сёньня там ёсьць клясычная праца Францішка Аляхновіча “Ў кіпцюрох ГПУ”, таксама кніга пра Курапаты, і кніга Аляксандра Лукашука “За кіпучай чэкісцкай работай (з жыцьця катаў)”. Гэты разьдзел будзе ўвесь час папаўняцца, бо існуе даволі багатая бібліятэка на тэму сталінскіх рэпрэсіяў, і яна зь вядомых прычынаў недаступная для шырокага карыстальніка. З дапамогай інтэрнэту мы хочам усе гэтыя матэрыялы зрабіць даступнымі”.

Створаная экспэртная рада “Мартыралёгу Беларусі”. У яе ўвайшлі гісторыкі Ігар Кузьняцоў, Тацяна Процька, Ніна Стужынская, Нона Васілеўская, археолягі Міхась Чарняўскі, Алег Іоў, Мікола Крывальцэвіч, Валянціна Вяргей, Георгі Штыхаў, кіраўніца Курапацкага мэмарыялу Мая Кляшторная, грамадзкія дзеячы Вацлаў Арэшка і Ларыса Андросік, а таксама Аляксандар Лукашук і Сяргей Дубавец.

Узначальвае экспэртную раду акадэмік Радзім Гарэцкі.

Адрас новага сайту: martyraloh.org
XS
SM
MD
LG