Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыя пратэсту 21 кастрычніка абышлася без затрыманьняў


Любоў Лунёва, Менск За кратамі спэцпрыёмніка-разьмеркавальніка на вуліцы Акрэсьціна знаходзяцца 33 арыштаваных удзельніка вулічных акцый пратэсту 19 і 20 кастрычніка. Міжнародная праваабарончая арганізацыя “Amnesty International” надала ім усім статус вязьняў сумленьня. 22 кастрычніка са спэцпрыёмніка-разьмеркавальніка выйдуць першыя арыштаваныя дэманстранты, якіх пакаралі на трое сутак арышту.

Сёньня са спэцпрыёмніка-разьмеркавальніка на волю выйдуць Сяргей Рылькоў, Мікола Ганчароў, Яраслаў Навуменка, Міхась Кузняцоў, Уладзімір Шыдлоў і Уладзімір Навельскі.

Амаль усе яны ўпершыню ўдзельнічалі ў вулічнай акцыі пратэсту. У судзе яны казалі, што прыйшлі на Кастрычніцкую плошчу, бо не маглі ў такі час знаходзіцца дома. Судовыя прысуды – пакараньне арыштам – яны ўспрынялі даволі спакойна. Сёньня а 7 бяз чвэрці гадзіне вечара яны выйдуць на волю.

Усяго цяпер у спэцпрыёмніку 33 чалавекі, якія, хутчэй за ўсё, знаходзяцца разам. Натуральна, не ў адной камэры – але дэманстрантаў трымаюць разам, без хуліганаў.

Дарэчы, палітвязьняў было б 34 чалавекі, але Сяргея Міхаленку шпіталізавалі з-за праблемаў з сэрцам. Зьміцер Бародка перад пасадкай казаў, што палітвязьні вельмі ўзрадаваліся, калі даведаліся, што акцыі працягваюцца. Але ўчорашнія падзеі паказалі, што ўлады зьмянілі тактыку, і пакуль абышлося без затрыманьняў.

Гл. таксама:

Чацьверты дзень запар людзі выходзяць на акцыю пратэсту супраць вынікаў рэфэрэндуму
XS
SM
MD
LG