Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Павялічваецца колькасьць уцекачоў з Паўночнай Карэі


ПЭКІН. 29 грамадзянаў Паўночнай Карэі, у тым ліку дзеці, сёньня прыйшлі у Паўдзённа –карэйскую школу у Пэкіне каб папрасіць у Паўдзённай Карэі прытулку. Сотні уцекачоў з камуністычнай Паўночнай Карэі пранікаюць у замежныя амбасады і кансуляты у Кітаі ад 2002 году, у спадзяваньні пераехаць у багацейшую Паўдзённую Карэю. Многім з тых, хто прыходзяць у замежныя дыпляматычныя прадстаўніцтвы, Кітай дазволіў ехаць у Паўдзённую Карэю праз трэцьцюю краіну, ня гледзячы на пагадненьне з Паўночнай Карэяй адносна рэпатрыяцыі тых, хто прыязджае у Кітай нелегальна.
XS
SM
MD
LG