Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каардынатар руху “Зубр” у Магілёўскай вобласьці пакараны 7 суткамі арышту


Марыя Ўсьціновіч, Бялынічы Сёньня ў раённым цэнтры Бялынічы быў асуджаны на 7 сутак адміністрацыйнага арышту каардынатар руху “Зубр” у Магілёўскай вобласьці Алег Мяцеліца.

Міліцыянты затрымалі Алега Мяцеліцу каля 12 гадзінаў дня на вуліцы. У Бялыніцкім РАУС адмовіліся паведаміць, пры якіх абставінах і за што затрыманы “зубровец”.

Паводле яго жонкі Натальлі, Алегу было прад''яўлена абвінавачаньне ў дробным хуліганстве і непадпарадкаваньні законным патрабаваньням работнікаў міліцыі.

Паводле вэрсіі міліцыянтаў, якая прагучала на судзе, гісторыя пачалася з крыка на вуліцы, абразамі ў бок міліцыі з боку Алега Мяцеліцы. “Зубровец” віны не прызнаў і сцвярджаў, што яго настойліва прасілі праехаць у аддзел міліцыі без аніякіх тлумачэньняў, а ён адмаўляўся. Гаворыць Натальля Мяцеліца.

(Натальля: ) “Зь некаторых крыніцаў даведалася, што нібыта паступіў сыгнал. Алега бачылі па тэлебачаньні, калі ў Менску паказавалі і хацелі скаладаць пратакол з гэтай нагоды”.

Тым ня менш суд прызнаў Алега Мяцеліцу вінаватым у дробным хуліганстве і пакараў яго 7 суткамі арышту.
XS
SM
MD
LG