Лінкі ўнівэрсальнага доступу

І Пэтэр Шыдэр, і Хаўер Саляна асудзілі арышты апазыцыянэраў і заклікалі да санкцыяў супраць рэжыму Лукашэнкі


Віталь Цыганкоў, Прага Старшыня Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы Петэр Шыдэр асудзіў арышты апазыцыйных лідэраў і іншых ўдзельнікаў мітынгаў 19-20 кастрычніка ў Менску.

“Гэтыя арышты ясна даказваюць, што выбары 17 кастрычніка, якія не адпавядалі міжнародным патрабаваньням, і незаконны рэфэрэндум яшчэ далей аддалілі Беларусь ад Эўрапейскіх стандартаў. Гэтыя рэпрэсіі і запалохваньні накіраваныя супраць усіх незалежных галасоў, асабліва супраць незалежнай прэсы і праваабаронцаў, але таксама ўвогуле супраць усяго народу,” – кажа Петэр Шыдэр.

“Я заклікаю усе краіны --сябраў Рады Эўропы паспрыяць дэмакратыі ў Беларусі шляхам увядзеньня санкцыяў супраць рэжыму і ўзмацненьня супрацоўніцтва з грамадзянскай супольнасьцю ў Беларусі,” – гаворыцца ў заяве Старшыні Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы.

***

Затрыманьні ў Менску асудзіў сёньня і кіраўнік замежнай палітыкі Эўразьвязу Хаўер Саляна.

“Гэты спосаб дзеяньняў беларускіх уладаў цалкам непрымальны і парушае міжнародна прызнаныя дэмакратычныя стандарты” – заявіў Саляна.

“Неабходна дасканалае дасьледаваньне, і вінаватыя мусяць быць прыцягнутыя да адказнасьці” –заявіў Саляна.

Кіраўнік замежнай палітыкі Эўразьвязу заклікаў беларускія ўлады “неадкладна вызваліць мірных дэманстрантаў і апазыцыйных лідэраў”.
XS
SM
MD
LG