Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гаага: Мілошавіч хоча абараняцца самастойна


ГААГА. Брытанскі адвакат Стывэн Кэй, які быў прызначаны для абароны былога прэзыдэнта Югаславіі Слабадана Мілошавіча ў Міжнародным трыбунале, зьвярнуўся з позвай ў апэляцыйны суд. Спадар Кэй просіць адмяніць папярэдняе рашэньне трыбуналу, бо пазбаўленьне Мілошавіча права абараняць сябе самастойна парушае адно з асноўных правоў падсуднага. У верасьні Гааскі трыбунал пастанавіў, што стан здароўя экс-прэзыдэнта не дазваляе яму абараняцца самастойна. Мілошавіч мае падвышаны ціск, а гэта, паводле лекараў, у комплексе з працяглым стрэсам можа выклікаць небясьпечныя наступствы. Рашэньне Трыбуналу абскардзіў сёньня і сам Мілошавіч.
XS
SM
MD
LG