Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладзімер Ганчарык пра “Акт аб дэмакратыі ў Беларусі”: “Гэта мінімальныя патрабаваньні для ўсталяваньня дэмакратыі й прагрэсу ў Беларусі”


Валер Каліноўскі, Менск Былы кандыдат у прэзыдэнты Ўладзімер Ганчарык перакананы, што падпісаны Джорджам Бушам “Акт аб дэмакратыі ў Беларусі” — вынік палітыкі “аўтарытарнага рэжыму Аляксандра Лукашэнкі”.

(Ганчарык: ) “Што да гвалту афіцыйнага Менску, што гэта ўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы, то якія ж гэта справы, калі парушаюцца правы людзей, і ціск ідзе на незалежныя СМІ, ідзе перасьлед палітычных апанэнтаў, праводзяцца несумленныя і несправядлівыя выбары. Я разглядаю гэты акт як мінімальныя патрабаваньні для ўсталяваньня дэмакратыі й прагрэсу ў Беларусі, для яе будучыні, таму што ў выглядзе гэтага курсу цяпер палітычная будучыня ў нас вельмі й вельмі непрыгожая будзе. Уладзе трэба да гэтага сур’ёзна паставіцца й зрабіць неабходныя высновы. Я, праўда, вельмі сумняюся, што гэта адбудзецца, што будзе паразуменьне. Краіна апынецца яшчэ ў большай ізаляцыі, і народу будзе яшчэ цяжэй”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG