Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Латвіі: “Гэткі тып галасаваньня не прапаноўвае грамадзянам краіны сапраўднай магчымасьці выбіраць”


Юры Сьвірко, Менск “МЗС Латвіі са шкадаваньнем адзначае, што выбары 17 кастрычніка і рэфэрэндум аб папраўках да Канстытуцыі, праведзеныя ў Беларусі, не адпавядалі ані дэмакратычным стандартам, ані нормам, усталяваным Арганізацыяй бясьпекі й супрацоўніцтва ў Эўропе”, — гаворыцца ў заяве, распаўсюджанай у Рызе ў чацьвер.

Дыпляматычнае ведамства Латвіі нагадвае, што “ўжо 8 кастрычніка 2004 году Вэнэцыянская камісія Рады Эўропы (Эўрапейская камісія за дэмакратыю праз закон) зрабіла выснову, што рэфэрэндум знаходзіцца ў наўпроставай супярэчнасьці выбарчаму заканадаўству Беларусі й далей абцяжарыць дэфіцыт дэмакратыі ў краіне”.

“На падставе справаздачаў міжнародных назіральнікаў ужо можна зрабіць выснову, што гэткі тып галасаваньня ня можа лічыцца такім, які прапаноўвае грамадзянам краіны сапраўдную магчымасьць выбіраць”, — заявіла МЗС Латвіі. Паводле яго заявы, “Латвія мае такое ж меркаваньне, як і яе партнэры ў Эўрапейскім Зьвязе, якія лічаць, што парушэньні, дапушчаныя падчас выбараў і рэфэрэндуму 17 кастрычніка, зробяць яшчэ цяжэйшым для Беларусі супрацоўніцтва з краінамі Эўразьвязу”.

Адначасова Латвія запрасіла ўлады Беларусі прыняць рэкамэндацыі, якія паўторна прапаноўваліся АБСЭ і Радай Эўропы, наконт адпаведнасьці дэмакратычным прынцыпам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG