Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мікалай Чаргінец: “У нас прымяняўся па-сапраўднаму адміністратыўны рэсурс, толькі ня з боку рэспублікі Беларусь, а з боку ЗША”


Валер Каліноўскі, Менск Сваё меркаваньне з нагоды наданьня “Акту аб дэмакратыі для Беларусі” статусу закону выказвае старшыня пастаяннай камісіі Савета рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бясьпецы Мікалай Чаргінец:

(Чаргінец: ) “Пасьля таго, як пачалі заяўляць у нас некаторыя назіральнікі звонку за ходам выбараў у рэспубліцы Беларусь і абвінавачваць нас у тым, што на іх актыўна выкарыстоўваўся так званы адміністратыўны рэсурс, мне застаецца толькі адно – гэта я кажу радыё Свабода з поўнай адказнасьцю – пагадзіцца з тым, што ў нас прымяняўся па-сапраўднаму адміністратыўны рэсурс, толькі ня з боку рэспублікі Беларусь, а з боку Злучаных Штатаў Амэрыкі, каторыя не пасаромеліся прыняць закон, датычны іншай, сувэрэннай дзяржавы, сузаснавальніка ААН, як і ЗША – закон, які шкодзіць нацыянальным інтарэсам гэтай краіны з гледзішча ейнага сувэрэнітэту. ЗША прымянілі адміністратыўны рэсурс, заплянаваўшы на ягонае выкананьне дзясяткі мільёнаў даляраў. Гэта выклікае засмучэньне, і тое, што спадар Буш да Беларусі ставіцца гэтаксама, як ён ставіўся да Іраку, як ягоны папярэднік ставіўся да Югаславіі, і наогул, да ўсіх краінаў, якія няўгодныя з пункту гледжаньня і ўспрыманьня камандаў гэтых прэзыдэнтаў – гэта сьведчыць аб тым, што ў Амэрыцы адбываюцца рэчы, якія час ужо ўсясьветнай супольнасьці заўважыць”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG