Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кіраўніцтва КХП-БНФ зьвярнулася да Эўразьвязу й АБСЭ з заклікам выступіць у абарону Ўладзімера Плешчанкі


Сяргей Навумчык, Прага Кіраўніцтва КХП-БНФ зьвярнулася да Эўразьвязу і АБСЭ з заклікам выступіць у абарону Уладзімера Плешчанкі, які ладзіў акцыі пратэсту ў Віцебску.

“Міліцыя арыштавала яго 16 кастрычніка, калі ён разам зь іншымі сябрамі заклікаў грамадзянаў байкатаваць незаконны рэфэрэндум і выбарчы фарс”, гаворыцца ў заяве кіраўніцттва КХП-БНФ. “Суд абвінаваціў спадара Плешчанку “ў арганізацыі незаконнага пікетаваньня” й прысудзіў да адміністрацыйнага арышту на 10 сутак (гэта ўжо другі 10-дзённы тэрмін арышту за апошні месяц). У зале суду спадару Плешчанку (ён пакутуе на сардэчнае захворваньне) стала блага. Аднак выкліканы лекар заявіў, што яго можна адпраўляць за краты. Ужо наступнай ноччу спадара Плешчанку вымушаны былі зьмясьціць у шпіталь у цяжкім стане. Ягонае жыцьцё ў небясьпецы.

Цяпер ужо ўсяму сьвету зразумела, што рэжым рыхтаваў і правёў незаконны рэфэрэндумны фарс. Нельга не заўважаць пакуты чалавека, які ў адпаведнасьці з заканадаўствам выказваў сваю пазыцыю, які на працягу апошніх гадоў цярпеў ад рэпрэсіяў з боку дыктатарскага рэжыму.

Заклікаем міжнародную супольнасьць, Эўразьвяз і АБСЭ выступіць у абарону спадара Ўладзімера Плешчанкі, мужнага абаронцы дэмакратыі й правоў чалавека, змагара за незалежнасьць Беларусі. Заклікаем міжнародныя арганізацыі выказаць свае адносіны, патрабаваць вызваленьня з-за кратаў спадара Плешчанкі й пакараньня арганізатараў і выканаўцаў рэпрэсіяў супраць яго і іншых патрыётаў”, гаворыцца ў заяве, якую падпісалі Зянон Пазьняк, Юры Беленькі і Сяргей Папкоў.
XS
SM
MD
LG