Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У спэцпрыёмніку-разьмеркавальніку на вуліцы Акрэсьціна на гэты момант за кратамі трымаюць 33 чалавекі


Любоў Лунёва, Менск 21 кастрычніка ў Цэнтральным судзе Менску будуць судзіць затрыманых удзельнікаў апазыцыйнага мітынгу на Кастрычніцкай плошчы. Гэта Зьміцер Бародка з Барысава і Зьміцер Вайтко з Маладэчна.

Калі іх затрымлівалі, у Ленінскім судзе – нягледзячы на тое, што скончыўся працоўны дзень – судзілі затрыманага за ўдзел у дэманстрацыі 19 кастрычніка Яўгена Афнагеля. Яго арыштавалі на 10 сутак.

Такім чынам, у спэцпрыёмніку-разьмеркавальніку на вуліцы Акрэсьціна на гэты момант за кратамі трымаюць 33 чалавекі.
XS
SM
MD
LG