Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ратацыя кіраўніцтва міратворчых войскаў НАТА у Афганістане


БРУСЭЛЬ. Краіны НАТА пагадзіліся на ратацыю кіраўніцтва міратворчых войскаў альянсу ва Афганістане да 2007, каб удасканаліць плянаваньне місіі. Турэччына, Італія, Вялікая Брытанія і Гішпанія будуць па чарзе цягам 6 – 8 месяцаў кіраваць Міжнароднымі сіламі спрыяньня бясьпекі, пасьля таго, як у лютым наступнага году шматнацыянальный Эўракорпс перадасьць ім кіраваньне. Падобны плян ратацыі прыняты і адносна кіраваньня міжнародным лётнішчам у Кабуле. Першыя тры краіны, якія будуць кіраваць лётнішчам – Турэччына, Румынія і Чэхія.
XS
SM
MD
LG