Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Якім чынам кандыдату “ад улады” Талкачову ўдалося абрацца дэпутатам, ня маючы большасьці?


Казімер Яноўскі, Гомель Каманда кандыдата ў дэпутаты ад АГП у Гомельскай-Юбілейнай выбарчай акрузе №33 Алеся Карніенкі аспрэчвае вынікі нядзельнага галасаваньня. Заява на гэты конт пададзеная ў пракуратуру Чыгуначнага раёну Гомеля.

Як паведаміў кіраўнік перадвыбарчага штабу спадара Карніенкі Арцём Бурыла, ім удалося атрымаць пратакольныя вынікі выбараў на 18 участках з 29 наяўных.

За аб`яўленага пераможцу ад улады Івана Талкачова прагаласавалі на згаданых 18 участках толькі 39% выбарцаў.

Якім чынам спадару Талкачову ўдалося абрацца дэпутатам на меншасьці участкаў, прадстаўнікі АГП спрабуюць высьветліць з дапамогаю пракуратуры.

Аспрэчвае вынікі выбараў і рэфэрэндуму прынамсі на трох кантрольных участках у Савецкай акрузе №36 і група падтрымкі незалежнага кандыдата Тацяны Марчанкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG