Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар замежных справаў Нямеччыны Ёшка Фішэр: Выбары ў Беларусі ніякім чынам нельга ахарактарызаваць як свабодныя і справядлівыя


Ул. інф. Міністар замежных справаў Нямеччыны Ёшка Фішэр выказаў сваю заклапочанасьць ў зьвязку зь беларускімі падзеямі. Сёньня ў Бэрліне ён выступіў з рэзкай крытыкай выбараў і рэфэрэндуму, што адбыліся ў Беларусі.

Як перадае нямецкае агенцтва DPA, спадар Фішэр заявіў наступнае: “Урад Нямеччыны надзвычай занепакоены тымі страшэннымі недахопамі падчас беларускіх парлямэнцкіх выбараў, якія ўстанавілі назіральнікі АБСЭ. Гэта ніяк не адпавядае тым патрабаваньням да свабодных выбараў, якія абавязаўся выконваць Менск. Тое ж самае тычыцца і рэфэрэндуму”.

Паводле нямецкіх назіральнікаў, сёньняшняя заява кіраўніка замежнапалітычнага ведамства ФРН зьяўляецца самай жорсткай з тых, што зробленыя за апошні час на адрас афіцыйнага Менску.

Міністар замежных справаў Нямеччыны Ёшка Фішар заявіў, што выбары і рэфэрэндум, што адбыліся ў Беларусі, ніякім чынам нельга ахарактарызаваць як свабодныя і справядлівыя. Кіраўнік нямецкага МЗС сказаў, што нельга выключыць увядзеньня санкцыяў адносна Беларусі.

Нямецкае агенцтва DPA таксама паведамляе, што ў Бэрліне вельмі заклапочаныя апошнімі гвалтоўнымі захадамі беларускіх уладаў супраць мірных пратэстаў апазыцыі.

Тым часам, сябра камісіі Бундэстагу па зьнешняй палітыцы Ўта Цапф, якая нядаўна наведала Менск у якасьці назіральніцы АБСЭ, у размове зь карэспандэнтам Радыё Свабода паведаміла, што ў Бэрліне прыступаюць да выпрацоўкі канкрэтных крокаў падтрымкі беларускай апазыцыі.

“Нам трэба ня проста падтрымаць апазыцыю, але і таксама і абараніць яе”, – заявіла Ўта Цапф. Паводле ейных словаў, беларускае пытаньне будзе абмяркоўвацца ў Бундэстагу цягам бліжэйшых тыдняў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG