Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Беларуская апазыцыя не павінна спадзявацца на падтрымку Масквы”


Юры Дракахруст, Прага “Беларуская апазыцыя не павінна спадзявацца на падтрымку Масквы” – лічыць прэзыдэнт расейскага Фонду абароны галоснасьці Аляксей Сіманаў. Такое меркаваньне ён выказаў на прэсавай канфэрэнцыі ў Маскве пра вынікі рэфэрэндуму і выбараў у Беларусі, у якой бралі ўдзел прадстаўнікі беларускай апазыцыі.

“На цяперашнюю Расею разьлічваць небясьпечна – сказаў Сіманаў – яна – ненадзейная і абсалютна ня ведае сама сябе. Яна ня можа спрагназаваць сваю будучыню. Вось на Расею 1992 году беларуская апазыцыя магла спадзявацца” – лічыць расейскі праваабаронца.

Паводле яго, “у расейцаў, на жаль, няма дакладнага адчуваньня, што Беларусь – палітычны палігон для Расеі”. Аляксей Сіманаў мяркуе, што па рэпрэсіях, што робяцца адносна прэсы, інтэлігенцыі, апазыцыі, свабодных прафсаюзаў і грамадзкіх арганізацыяў Беларусь проста “апярэджвае Расею прыкладна на 4-5 гадоў”.
XS
SM
MD
LG