Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чарговыя ахвяры ў Фалуджы


БАГДАД. Прынамсі 6 чалавек загінулі сёньня ў выніку бамбаваньня амэрыканскай авіяцыяй будынкаў у горадзе Эль-Фалуджа, у якіх, паводле вайскоўцаў, мог хавацца лідэр паўстанцаў Абу Мусаба Аз-Заркаўі . Сьведкі паведамляюць, што ў адным з дамоў загінула сям’я – муж з жонкай і чацьвёра дзяцей. Між тым кіраўніцтва міжнароднай дабрачыннай арганізацыі “CARE” заявіла, пра спыненьне працы ў Іраку, пасьля таго, як кіраўніца ірацкага прадстаўніцтва гэтай арганізацыі Маргарэт Хассан была выкрадзеная невядомымі. З гэтай нагоды прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Тоні Блэр заявіў: (Блэр) “Гэта чалавек, які жыве ў Іраку ўжо 30 гадоў і карыстаецца ўсеагульнай павагай. Яна, стаўшы жонкай іракца, рабіла ўсё магчымае, каб дапамагчы Іраку. На маю думку, тое, што адбылося, паказвае, якія людзі нам супрацьстаяць, калі яны гатовыя захапіць такога чалавека”. Тым часам сёньня, у часе паседжаньня вайсковага трыбуналу, сержанту амэрыканскага войска Айвэну Фрэдэрыку прад’яўленыя абвінавачваньні ў зьдзеках з ірацкіх вязьняў у турме Абу Граіб.
XS
SM
MD
LG