Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Тэгеран заклікае да перамоваў у справе сваёй ядзернай праграмы


ТЭГЕРАН. “Сытуацыя вакол іранскай ядзернай праграмы можа быць вырашаная толькі шляхам перамоваў”, - заявіў сёньня прэзыдэнт Ірану Махамад Хатамі. Паводле ягоных словаў, Тэгеран гатовы давесьці сусьветнай супольнасьці, што не зьбіраецца вырабляць ядзерную зброю. Вялікая Брытанія, Нямеччына і Францыя сёньня ж заявілі аб гатоўнасьці дапамагчы Ірану пабудаваць рэактар, які працуе на гэтак званай “лёгкай вадзе”. Такі рэактар можа быць выкарыстаны толькі ў мірных мэтах. Між тым раней сёньня паведамлялася, што Іран правёў выпрабаваньні найноўшай балістычнай ракеты “Шахаб-3” з радыюсам дзеяньня дзьве тысячы кілямэтраў. Гэтыя ракеты могуць дасягнуць тэрыторыі Ізраілю і амэрыканскіх вайсковых базаў у Пэрсыдзкай затоцы.
XS
SM
MD
LG