Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Фарсам” назваў выбары і рэфэрэндум, што адбыліся ў Беларусі, прэм’ер-міністар Польшчы Марэк Бэлка


Юры Дракахруст, Прага Прэм’ер-міністар Польшчы назваў выбары і рэфэрэндум, што адбыліся ў Беларусі “фарсам” і заклікаў Эўразьвяз ізаляваць рэжым Аляксандра Лукашэнкі.

Разам з тым Марэк Бэлька падкрэсьліў, што “жыцьцёва важна падтрымліваць кантакты зь беларускім грамадзтвам”.

(Марэк Бэлка: ) “Як сябра Эўрапейскага Зьвязу Польшча заклікае эўрапейскую супольнасьць вызнаць прынцып, які мы ведаем як сусед Беларусі: ізаляваць трэба лідэраў, але не народ” – заявіў кіраўнік польскага ўраду падчас размовы з абраным кіраўніком Эўракамісіі Жазэ Мануэлем Бароза.

(Марэк Бэлка: ) “Чым больш беларусаў убачыць, як жыве Польшча і як будуецца дэмакратыя, тым больш яны захочуць такога лёсу для сябе”.

Спадар Барроза, які сустракаўся з польскім прэм’ерам у Варшаве, адмовіўся камэнтаваць сытуацыю ў Беларусі да тае пары, калі ў наступным месяцы ён узначаліць Эўракамісію.
XS
SM
MD
LG