Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Масква патрабуе тлумачэньняў з нагоды зьбіцьця тэлеапэаратараў двух расейскіх тэлеканалаў у Менску


Юры Сьвірко, Менск Дэпартамэнт інфармацыі й друку МЗС Расеі распаўсюдзіў камэнтар, у якім заявіў, што Масква чакае правядзеньня расьсьледаваньня інцыдэнту з супрацоўнікамі тэлекампаніяў НТВ і РЭН-ТВ у Менкску, а таксама атрыманьня вычарпальнай інфармацыі пра гэта.

“У зьвязу з інцыдэнтам 19 кастрычніка ў Менску з журналістамі расейскіх тэлеканалаў НТВ і РЭН-ТВ амбасада Расеі ў Беларусі зьвярнулася з адпаведным запытам да беларускіх уладаў”, – паведаміла МЗС Расеі й дадала, што шкадуе з тае нагоды, што “цягам апошняга часу гэта ня першы выпадак такога кшталту ў дачыненьні да расейскіх карэспандэнтаў у Менску”.

Варта нагадаць, што аналягічную заяву МЗС Расеі зрабіла з нагоды ранейшага зьбіцьця ў Менску супрацоўніка расейскай тэлекампаніі “Першы канал” Паўла Шарамета.
XS
SM
MD
LG