Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага – 20 кастрычніка


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса розных гадоў 20 кастрычніка.

“Крыніца”, 1924 год:

“З агульнага ліку студэнтаў вышэйшых школ Беларусі (4.382) выключаны па праверцы 1078 чалавек, астаўлена для вучэньня 2835 і ўмоўна 459 чалавек. Праверка студэнцтва вышэйшых школ дала ў канчатковым выніку павялічэньне процэнту рабочых і сялян, а так-сама зьмяншэньне процэнту не пралетарскага элементу. Адначасна зьмяніўся нацыянальны склад студэнтаў у бок павялічэньня ліку студэнтаў-беларусаў”.

“ЛіМ”, 1964 год. Заклікі ЦК КПСС да 47-й гадавіны Вялікай Кастрычніцкай Сацыялістычнай рэвалюцыі:

“Народы свету! Будзьце пільныя, выкрывайце падкопы імперыялістычных падпальшчыкаў вайны! Узмацняйце барацьбу супраць засілля манаполій, разгулу рэакцыі і мілітарызму! Гарачае прывітанне народам арабскіх краін, якія змагаюцца за поўную ліквідацыю каланіялізму і ўмацаванне сваёй незалежнасці! Савецкія геолагі! Хутчэй адкрывайце незлічоныя багацці нетраў нашай Радзімы!”

“Звязда”, 1994 год:

“Першая ў рэспубліцы спецыялізаваная аптэка-магазін па продажы прадукцыі сексуальнага прызначэння адкрыецца ў Мінску ў бліжэйшы час. Як паведаміў агенцтву РІД прэзідэнт Беларускай сексалагічнай асацыяцыі (БЕЛСА) Дзмітрый Капусцін, прыватная фірма, якая вырашыла афіцыйна адкрыць так называемы секс-шоп, папярэдне прайшла рэгістрацыю і атрымала дазвол на дзейнасць у Мінгарвыканкоме і Міністэрстве аховы здароўя. На сённяшні дзень у Міністэрства аховы здароўя пададзены 43 заяўкі на адкрыццё падобных устаноў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG