Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анатоль Лябедзька быў шпіталізаваны пасьля зьбіцьця амонаўцамі


Любоў Лунёва, Менск У часе затрыманьня 19 кастрычніка некалькімі амонаўцамі быў жорстка зьбіты лідэр АГП Анатоль Лябедзька. Яго шпіталізавалі з чэрапна-мазгавой траўмай і гематомай у нырках. У шпіталі яго ўчора наведаў кіраўнік місіі АБСЭ ў Беларусі Эбэрхард Хайкен.

20 кастрычніка ў Ленінскім судзе сталіцы будуць судзіць затрыманых учора ўдзельнікаў апазыцыйнай акцыі пратэсту. Сярод іх – лідэр “Народнай Грамады” Мікола Статкевіч і лідэр “Маладога Фронту” Павал Севярынец. Сярод затрыманых удзельнікаў шмат актывістаў Маладога Фронту і моладзевага руху “Зубр”.
XS
SM
MD
LG