Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лекар Кушнярэнка парушыў закон, абнародаваўшы па БТ дыягназ Шарамета


Альгерд Невяроўскі, Менск Галоўны лекар клінічнага шпіталю №9 Менску Валер Кушнярэнка распавёў сёньня ў эфіры дзяржаўнага тэлеканалу БТ пра дыягназ, які быў пастаўлены дырэктару аддзела спэцпраектаў расейскай тэлекампаніі “1 канал” Паўлу Шарамету. За распаўсюд такіх зьвестак Крымінальны кодэкс Беларусі прадугледжвае адказнасьць.

Галоўны лекар 9-га менскага шпіталю Валер Кушнярэнка сказаў наступнае:

(Кушнярэнка: ) “Пасьля дэтальнага абсьледваньня, якое прайшло ў нашым аддзяленьні, ніякіх сур’ёзных траўмаў, якія маглі б пагражаць жыццью спадара Шарамета, няма”.

Павал Шарамет распавёў учора журналістам, што ў яго чэрапна-мазгавая траўма, якую ён атрымаў у выніку нападу невядомых злачынцаў.

Але галоўны лекар 9-га менскага шпіталю падрабязна пералічыў у эфіры БТ шэраг іншых хваробаў, на якія пакутуе Павал Шарамет.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG