Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урады Сырыі і Лівану адхілілі заклік ААН аб вывадзе сырыйскіх войскаў з Лівану


НЬЮ-ЁРК. Урады Сырыі і Лівану адхілілі заклік ААН да Сырыі аб вывадзе яе войскаў з Лівану. Міністар замежных справаў Сырыі Фарух аш-Шара абвінаваціў Раду Бясьпекі ААН у “незаконным умяшальніцтве” у сырыйска-ліванскія дачыненьні. Заява на адрас Сырыі была прынятая учора адзінадушна ўсімі 15 чальцамі Рады бясьпекі, уключна з адзінай мусульманскай краінай-сябрам Рады – Алжырам. Рада бясьпекі ААН заклікала Сырыю вывесьці 14 тысячаў сваіх вайскоўцаў зь Лівану. Сябры Рады таксама зьвярнуліся да Генэральнага сакратара ААН Кофі Анана з просьбай прасачыць за разьвіцьцём сытуацыі. Сырыя фактычна кантралюе Ліван з часоў інтэрвэнцыі 1976 году, калі Бэйрут зьвярнуўся да Дамаску па падтрымку, каб запабегчы грамадзянскай вайне.
XS
SM
MD
LG