Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Вялікая Брытанія, Нямеччына і Францыя дапамогуць Ірану будаваць атамны рэактар


ВЕНА. Міністры замежных справаў Вялікай Брытаніі і Нямеччыны Джэк Стро і Ёшка Фішэр заявілі, што іхныя краіны абмяркуюць заўтра з прадстаўнікамі Ірану сытуацыю вакол ядзернай праграмы Тэгерану. Вялікая Брытанія, Нямеччына і Францыя прадставяць заўтра прапанову падтрымаць у Іране пабудову атамнага рэактара з вадзяным ахалоджваньнем – у якасьці часткі праектаў дзеля таго, каб пераканаць Іран спыніць працы па ўзбагачэньні урану. Паводле патрабаваньняў МАГАТЭ, да 25 лістапада Тэгеран павінны спыніць працы па ўзбагачэньні ўрану. Інакш МАГАТЭ перадасьць гэтае пытаньне ў Раду Бясьпекі ААН, што можа пагражаць Ірану санкцыямі.
XS
SM
MD
LG