Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Форум-2000” у Празе прыняў адмысловую заяву ў сувязі з рэфэрэндумам у Беларусі


Юры Дракахруст, Прага Сёньня у Празе працягвалася міжнародная канфэрэнцыя “Форум-2000”, фундаваная былым прэзыдэнтам Чэхіі Вацлавам Гавэлам. Сёньня арганізатары канфэрэнцыі прынялі адмысловую дэклярацыі адносна сытуацыі ў Беларусі.

У заяве ў прыватнасьці гаворыцца:

“Мы катэгарычна пратэстуем супраць маніпуляцыяў падчас рэфэрэндуму і выбараў у Беларусі. Доўгатэрміновы ціск ўлады на незалежныя грамадзкія структуры і палітычную апазыцыю, увядзеньне абсурдных патрабаваньняў для тых, хто не падпарадкоўваецца дзяржаўнаму кантролю, не абгрунтаванае выключэньне кандыдатаў, штрафы і перасьлед абсалютна несумяшчальны са стандартамі цывілізаванага сьвету.

Мы зьвяртаемся да ўрадаў эўрапейскіх краінаў, каб нагадаць ім пра іхныя міжнародныя абавязкі. Мы патрабуем, каб яны не прызналі беларускі рэфэрэндум і выбары, і далі зразумець Лукашэнку, што ён ня будзе іх партнэрам, пакуль у Беларусі не адбудуцца свабодныя і справядлівыя выбары. Інакш мы ўсе станем удзельнікамі гэтага фарсу”.

Гаворыцца ў дэклярацыі арганізатараў міжнароднай канфэрэнцыі “Форум-2000”.

Гл. таксама • Эксклюзіўнае інтэрвію Вацлава Гавэла беларускай службе Радыё Свабода
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG