Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анатоль Лябедзька пра зьбіцьцё дэманстрантаў: “Так ня робяць тыя, хто атрымоўвае перамогу ў 80%”


Валер Каліноўскі, Менск За пяць хвілінаў да зьбіцьця і затрыманьня міліцыяй Анатоль Лябедзька даў інтэрвію беларускай службе Радыё Свабода.

(Лябедзька: ) “Пратэстныя акцыі будуць. Насамрэч пратэстныя акцыі сёньня адбываюцца на кватэрах соцень тысячаў людзей у Менску. Іншая справа, што гэтага не фіксуюць тэлекамэры, гэтага ня бачаць. А пратэсты ёсьць, таму што ў мяне ўчора да двух гадзін ночы, пакуль я яго ня выключыў, несупынна званіў тэлефон. Звоняць незнаёмыя жанчыны, якія плачуць, звоняць незнаёмыя мужчыны, якія кажуць, ну, такога нахабства, якое з намі зрабілі, не чакалі. Мы, гавораць, не палітыкі, але ў нас адчуваньне, што гэта зрабілі з намі. Таму ёсьць глеба да таго, каб былі партсэтныя настроі”.

(Карэспандэнт:) “А як ацэньваеце сёньняшнія падзеі, затрыманьні?”

(Лябедзька: ) “Сёньняшні разгон – гэта для мяне сымбаль слабасьці насамрэч, таму што так тыя, хто атрымоўвае перамогу ў 80%, так ня робяць”.

Празь некалькі хвілінаў спадара Лябедзьку зацягнулі ў рэстарацыю "Патыё піцца" і пачалі зьбіваць некалькі амонаўцаў. Пазьней яго даставілі ў пастарунак міліцыі, дзе міліцыянты, убачыўшы стан Анатоля Лябедзькі, выклікалі хуткую дапамогу.
XS
SM
MD
LG