Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прынамсі 4 чалавекі загінулі, а 80 параненыя ў Іраку


БАГДАД. Штаб кватэра ірацкай нацыянальнай гвардыі, што знаходзіцца за 40 кілямэтраў на поўнач ад Багдаду была абстраляная сёньня зь мінамётаў. Чатыры чалавекі загінулі, а каля 80-ці параненыя. У горадзе Рамадзі працягваюцца цяжкія баі паміж войскам ЗША і паўстанцамі. Між тым у Багдадзе выкрадзеная сёньня кіраўнічка ірацкага аддзяленьня міжнароднай гуманітарнай арганізацыі “Кеа” Маргарэт Хасан. Экстрэмісцкая групоўка “Ансар ас-Сунах” ўзяла на сябе аддказнасьць за забойства каля Багдаду дзевяці ірацкіх паліцыянтаў.
XS
SM
MD
LG