Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анан: у Іраку ідуць дзьве Вайны


ЛЁНДАН. Генэральны сакратар ААН Кофі Анан у часе сумеснай прэсавай канфэрэнцыі зь міністрам замежных справаў Вялікай Брытаніі Джэкам Стро заявіў, што барацьба з паўстанцамі ў гарачых кропках Іраку павінна ажыцьцяўляцца разумна, каб не згубіць прыхільнасьць іракцаў. Прамаўляючы ў Лёндане, Анан сказаў, што ў Іраку ідуць адначасова дзьве вайны. (Анан) “Вы змагаецеся за розум і сэрцы іракцаў, акрамя таго, што спрабуеце спыніць гвалт. Адно павінна ісьці побач з другім. Вы павінны дзейнічаць так, каб людзі былі на вашым баку, калі вы намагаецеся стварыць больш бясьпечную абстаноўку” У сваю чаргу Джэк Стро адзначыў, што ў Іраку брытанскае войска мусіць быць разьмешчанае бліжэй да Багдаду, каб перамагчы супраціў паўстанцаў да студзеня наступнага году – калі заплянаваныя выбары.
XS
SM
MD
LG