Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падлічана чвэрць выбарчых бюлетэняў у Аўганістане: 62% зь іх за Карзая


КАБУЛ. “Гэта ўжо відавочна, што на прэзыдэнцкіх выбарах, якія адбыліся 9 кастрычніка перамог Хамід Карзай”, - заявіў сёньня прадстаўнік цяперашняга аўганскага лідэра. Падлічаныя прыкладна чвэрць бюлетэняў. У іх 62% галсаоў – за Хаміда Карзая. Галоўны супернік Карзая – былы міністар адукацыі Юнус Кануні – учора ізноў казаў пра шматлікія парушэньні ў часе галасаваньня. Кануні, аднак, падкрэсьліў, што калі цяперашні аўнганскі лідэр будзе прызнаны пераможцам выбараў, дык ён дапаможа Карзаю ў адбудове краіны. Між тым, прамаўляючы ў Кыргызстане, генэральны сакратар НАТА Яап дэ Хооп Схэфэр адзначыў: (Схэфэр) “Аўганістан ёсьць прыярытэтнай задачай для НАТА. Мы падтрымліваем палітычны працэс у гэтай краіне. Гэта тычыцца ня толькі даволі пасьпяховых прэзыдэнцкіх выбараў, што адбыліся напярэдадні, але й мясцовых і парлямэнцкіх выбараў, што прызначаныя на вясну. Я думаю, што цяпер увесь рэгіён, у Тым ліку і Кыргызстан, могуць адыгрываць важную ролю ў стабілізацыі Аўгансітану”
XS
SM
MD
LG