Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прадстаўнікі ААН і АБСЭ заклікалі жыхароў Косава ўзяць удзел у выбарах


ПРЫШЦІНА. Прадстаўнікі АБСЭ і ААН заклікалі жыхароў Косава ўзяць удзел у парлямэнцкіх выбарах, што адбудуцца ў нядзелю. Раней прэм’ер-міністар Сэрбіі Ваіслаў Каштуніца зьвярнуўся да косаўскіх сэрбаў байкатаваць выбары, а прэзыдэнт гэтай краіны Барыс Тадзіч, наадварот, заклікаў прадстаўнікоў сэрбскай меншасьці прыйсьці на выбарчыя ўчасткі. Косава – гэта сэрбская правінцыя, якая застаецца пад кіраўніцтвам ААН.
XS
SM
MD
LG