Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барыс Нямцоў: “Яны подла падслухоўваць тэлефонныя размовы, і ня толькі мае, але і ўсіх свабодных людзей у Беларусі”


Ганна Соусь, Менск Учора ўвечары ў гутарцы з журналістамі старшыня КГБ Беларусі Леанід Ерын паведаміў пра тое, што ягоная служба праслухоўвала тэлефонную гутарку вядомага расейскага палітыка Барыса Нямцова з адным зь беларускіх палітыкаў. З гэтай нагоды нашая карэспандэнтка зьвярнулася па камэнтар да Барыса Нямцова.

Найперш прапануем нашым слухачам фрагмэнт запісу размовы старшыні КГБ Леаніда Ерына з журналістамі, у тым ліку карэспандэнткай нашага радыё Любоўю Лунёвай:

(Ерын: ) “Учора тэлефанаваў спадар Нямцоў і гаварыў, што трэба рабіць і як… Мы ўсё праслухоўваем”.

А вось як пракамэнтаваў паведамленьне старшыні КГБ Беларусі Леаніда Ерына вядомы расейскі палітык Барыс Нямцоў:

(Нямцоў: ) “Ёсьць дыктатарскі рэжым, які з пагардай ставіцца да ўласнага народу і да правоў грамадзянаў, і лічыць сваім абавязкам падслухоўваць размовы людзей, саджаць бяз дай прычыны ў турму, закрываць газэты... Гэты рэжым скончыць у Гаагскім трыбунале. Я думаю, што Лукашэнка будзе сядзець разам зь Мілошавічам. Вось гэта я ведаю дакладна. Што да памагатых Лукашэнкі, кшталту Ерына, то мне іх меркаваньне нецікавае і рэагаваць на іх заявы я не зьбіраюся. Так, яны подла падслухоўваць тэлефонныя размовы, і ня толькі мае, але і ўсіх хоць крыху свабодных, нармальных людзей у Беларусі. Так, гэта сьвінства. Думаю, што калі гэты рэжым будзе зрынуты, Ерын будзе сядзець”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG