Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага – 19 кастрычніка


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса розных гадоў 19 кастрычніка

“Наша ніва”, 1914 год:

“Выдана абавязковая пастанова для жыхарства двінскага ваеннага округу. Забараняецца продаж уселякаго гатунку гарэлкі, шампанскага і лікераў ва ўсіх рэстаранах, не вымінаючы такжэ і першаразрадных. Вінавачэные у невыпаўненьні гэтай абавязковай пастановы будуць карацца у адміністраціўным парадку штрафам да 3000 рублёў, або арыштам да 3-х месяцаў. Гэта абавязковая пастанова уваходзіць у сілы з мамэнту яе абвешчэньня. Патпісаў: Глаўны начальнік двінскага ваеннаго округу інжынэр-генэрал князь Туманов”.

“ЛіМ”, 1964 год. Паведамленьне аб пленуме Цэнтральнага Камітэту КПСС:

“14 кастрычніка г.г. адбыўся Пленум Цэнтральнага Камітэта КПСС. Пленум ЦК КПСС задаволіў просьбу т. Хрушчова М.С. аб вызваленні яго ад абавязкаў Першага сакратара ЦК КПСС, члена Прэзыдыўма ЦК КПСС і Старшыні Савета Міністраў СССР у сувязі з пажылым узростам і пагаршэннем стану здароўя. Пленум ЦК КПСС выбраў Першым сакратаром ЦК КПСС т. Брэжнева Л.І.”.

“Народная газета”, 1994 год. Прапановы Аргкамітэту дзеля сьвяткаваньня 480-х угодкаў перамогі беларускага войска пад Воршай:

“1. Прыняць рашэнне Вярхоўнага Савета аб наданні дню 8 верасня дзяржаўнага свята “Дзень абаронцы Айчыны”. 2. Вярхоўнаму Савету Беларусі прыняць рашэнне аб пабудове мемарыялу Славы ў гонар перамогі 1514 года на Крапівенскім полі пад Оршаю, музея і дыярамы… 4. Усталяваць ордэны вайсковай славы імя Канстанціна Астрожскага і Юрыя Радзівілы. 5. Вуліцам і плошчам Мінска, Оршы і іншых гарадоў надаць імёны слаўных К.Астрожскага і Ю.Радзівілы. 6. Мінскаму сувораўскаму вучылішчу надаць імя Канстанціна Астрожскага і рэарганізаваць яго ў вайсковы каледж”.
XS
SM
MD
LG