Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ірацкі урад пашырыць праграму “зброя за грошы” на тэрыторыю ўсёй краіны


БАГДАД. Кіраўнік пераходнага ўраду Іраку Іяд Аляў’і распавёў пра пляны свайго ўраду распаўсюдзіць праграму “зброя за грошы” на тэрыторыю ўсёй краіны. Паводле Аляўі экспэрымэнт з гэтай праграмай дапамог правесьці раззбареньне ўзброеных прыхільнікаў радыкальнага шыіцкага клірыка Муктады Ас-Садра і быў пасьпяховым. Амэрыканскія войскі нанесьлі некалькі авіяудараў, накіраваных на пазыцыі паўстанцаў у Фалуджы. У выніку авіяудараў, якія скончыліся сёньня раніцай, былі разбураныя некалькі падазраваных складоў зброі і сховішчаў прыхільнікаў Абу Мусабы аз-Заркаўі.
XS
SM
MD
LG