Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Гішпаніі арыштаваныя сямёра падазраваных у сувязях з ісьлямскай экстрэмісцкай групоўкай


МАДРЫД. У Гішпаніі арыштаваныя сямёра падазраваных у сувязях з ісьлямскай экстрэмісцкай групоўкай, якія абвінавачваюцца у падрыхтоўцы тэрарыстычных нападаў. У ліку затрыманых чацьвёра алжырцаў і адзін мараканец. Паводле міністэрства унутраных справаў арышты – частка адмысловай антытэрарыстычнай апэрацыі паліцыі у Мадрыдзе і іншых гарадох. У сакавіку сёлёта у выніку выбухаў у Мадрыдзе загінулі 191 чалавек. У арганізацыі тэракта улады абвінавачваюць ваяўнікоў аль-Кайды.
XS
SM
MD
LG