Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

25 гадоў зьняволеньня – капітану палестынскага карабля з грузам зброі


ЕРУСАЛІМ. У Ізраілі ваенны суд прысудзіў 25 гадоў зьняволеньня Амару Акаўі – капітану палестынскага карабля з грузам зброі, затрыманага у студзені 2002 году у Чырвоным моры. Карабль накіроўваўся з Ірану у Палестынскую аўтаномію і вёз 50 тонаў зброі коштам болей за 100 мільёнаў даляраў. Ізраіль абвінаваціў лідара Палестынскай аўтаноміі Ясіра Арафата у арганізацыі закупаў зброі. Арафат адмаўляў сваю далучнасьць, але пазьней прызнаў сваю адказнасьць.
XS
SM
MD
LG