Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зубровец правядзе 10 сутак у камэры спэцпрыёмніка-разьмеркавальніка на вуліцы Акрэсьціна ў Менску


Любоў Лунёва, Менск Студэнта Аляксея Ляўковіча арыштавалі за расклейку ўлётак з заклікам прыйсьці на Кастрычніцкую плошчу 18 кастрычніка, каб абмеркаваць вынікі галасаваньня.

Аляксей Ляўковіч у судзе Ленінскага раёну Менску не адмаўляўся ад таго, што расклейваў улёткі з заклікам прыйсьці на плошчу. Паводле новага закону аб масавых мерапрыемствах, за заклік да ўдзелу ў акцыі, на якую няма дазволу ўладаў, караюць як за арганізацыю гэтай акцыі. Міліцыянты склалі на хлопца яшчэ адзін пратакол за дробнае хуліганства, але ў судзе ня здолелі аргумэнтавана патлумачыць, у чым віна Аляксея.

Судзьдзя Людміла Церашкова гэтую справу спыніла, а паводле першай пакарала хлопца арыштам на дзесяць сутак. Аляксей Ляўковіч — студэнт політэхнічнага каледжа, ён упершыню быў у судзе і ўпершыню трапіць у камэру спэцпрыёмніка. Раней на яго складалі пратаколы за распаўсюд друкаванай прадукцыі без выходных зьвестак, але такія справы разглядаліся ў адміністрацыйных камісіях. Аляксей пасьпеў сказаць некалькі словаў Радыё Свабода пасьля абвяшчэньня прысуду:

(Ляўковіч: ) “На суткі я іду ўпершыню. Мяне пакаралі дзесяцьцю суткамі арышту, каб я ня трапіў на сёньняшнюю акцыю. Гэта арышт мяне не запалохае. Я ўсё роўна буду ўдзельнічаць у вулічных акцыях”.

Сябры Аляксея Ляўковіча спадзяюцца, што юнак трапіць у адну камэру зь Сяргеем Антончыкам і Мікітам Сасімам. Яму падрыхтавалі харчовую перадачу і цёплыя рэчы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG