Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Аўганістане забітыя 5 чалавек, у тым ліку сябра выбарчай камісіі


КАБУЛ. Прадстаўнікі аўганскага цэнтарвыбаркаму паведамілі, што прынамсі 5 чалавек, у тым ліку адзін супрацоўнік выбарчай камісіі, загінулі сёньня калі іхны аўтамабіль наехаў на міну ў правінцыі Пактыка, што ў паўднёва – усходняй частцы Азганістану. Невядома, ці гэты замах быў зьдзейсьнены сіламі Талібану. Між тым пасьля падліку амаль мільёну бюлетэняў з мінулых прэзыдэнцкіх выбараў, лідэрам застаецца цяперашні аўганскі кіраўнік Хамід Карзай, за якога прагаласавалі 600 тысячаў з гэтага мільёну выбарцаў.
XS
SM
MD
LG