Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сьпікер казахскага парлямэнту адмовіўся ад сваёй пасады на знак пратэсту супраць фальсыфікацыяў у часе выбраў


АСТАНА. Сьпікер казахскага парлямэнту адмовіўся ад сваёй пасады, а таксама ад сяброўства ў найбольш уплывовай палітычнай партыі краіны на знак пратэсту супраць вынікаў апошніх парлямэнцкіх выбараў. Прамаўляючы сёньня ў Аламааты, Жармахан Туякбай заявіў, што “ня хоча мець нічога агульнага з новым парлямэнтам”. (Туякбай) “Я павінен сказаць, што парлямэнт быў абраны са шматлікімі парушэньнямі і фальсыфікацыямі. Ён мусіць быць распушчаны - трэба абвесьціць новыя выбары. Прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў, як чалавек, які мае ўладу, павінен адрэагаваць на маю заяву ды абвесьціць, што выбары несапраўдныя” Раней АБСЭ ды іншыя міжнародныя арганізацыі заявілі пра шматлікія парушэньні ў часе апошніх парлямэнцкіх выбараў у Казахстане.
XS
SM
MD
LG