Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апазыцыя Меншчыны лічыць, што іхную перамогу скралі


Міхал Стэльмак, Менская вобласьць На Меншчыне шэраг прадстаўнікоў дэмакратычных партыяў, якія прэтэндавалі на дэпутацкія мандаты, заяўляюць пра скрадзеную перамогу.

Намесьніца старшыні зьліквідаванай Беларускай партыі працы Тацяна Ваніна балятавалася ў Дзяржынскай выбарчай акрузе №80:

(Ваніна: ) “У мяне скралі перамогу. Гэта абсалютна дакладна. У тым, што людзі прагаласавалі за мяне, я пераканана. Міліцыянты, якія дзяжурылі ўсю ноч каля скрыняў, былі дасланыя зь Менску. Я магу заяўляць з усёй адказнасьцю, што амаль паўсюдна ў Дзяржынску былі сфальсыфікаваныя скрыні датэрміновага галасаваньня. Самыя выдатныя вынікі па рэфэрэндуме. За падтрымку трэцяга тэрміну Лукашэнкі прагаласавала 44%”.

Перакананы ў фальшаваньні вынікаў галасаваньня на карысьць старшыні Фэдэрацыі прафсаюзаў Леаніда Козіка і былы кандыдат ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі ў Барысаўскай акрузе №78 Віктар Гарбачоў:

(Гарбачоў: ) “Паводле маіх падлікаў, за мяне прагаласавала 70–75%. За Козіка — 25–30%. Ня больш. Я перамагаў на ўсіх участках. Нават там, дзе працаваў — на швэйнай фабрыцы. І на “Экране”, і на “Прыборах”, і на “Агрэгатах”. І ва ўсіх школах усе за мяне. Камісіі былі ў шоку. Падтасоўка была масавая”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG