Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Назіральнікі СНД цалкам згодныя з афіцыйнымі справаздачамі беларускага Цэнтарвыбаркаму


Ігар Карней, Менск Назіральнікі ад СНД зрабілі справаздачу аб выніках выбараў і рэфэрэндуму. У адпаведнай заяве ўказана, што канстытуцыйны рэфэрэндум у Беларусі адбываўся на тле зьнешняга ціску. “Жорсткія заявы, перадузятыя камэнтары і нэгатыўныя ацэнкі з боку афіцыйных асобаў і асобных структураў эўрапэйскіх і амэрыканскіх арганізацыяў супраць абвешчанага плебісцыту”, як указана ў выніковым дакумэнце, “тлумачацца жаданьнем стварыць нэгатыўнае стаўленьне міжнароднай супольнасьці да вынікаў рэфэрэндуму”.

Заўвагаў, якія маглі б паўплываць на вынікі галасаваньня, назіральнікі не зрабілі. А калі кіраўніку групу назіральнікаў ад СНД Уладзімеру Рушайлу задалі пытаньне: як ён ацэньвае факты выкарыстаньня падчас выбарчай кампаніі магутнага адміністратыўнага рэсурсу, спадар Рушайла ад ацэнак ухіліўся — маўляў, гэта ўнутраная справа Беларусі.

(Рушайла: ) “Калі гавораць пра адміністратыўны рэсурс, то звычайна гэтае пытаньне ўздымаецца паводле вынікаў выбараў. А вынікі выбараў мы не ацэньваем як назіральнікі. Гэта справа Цэнтарвыбаркаму, справа сувэрэннай дзяржавы — у дадзеным выпадку Рэспублікі Беларусь. Мы ацэньваем падрыхтоўку і само ажыцьцяўленьне выбараў, ня больш”.
XS
SM
MD
LG