Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У новы склад Палаты прадстаўнікоў абрана 107 дэпутатаў, між якіх няма ніводнага апазыцыянэра


Уладзімер Глод, Менск Пра гэта паведаміла раніцай 18 кастрычніка на сваёй прэсавай канфэрэнцыі старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына. У дзьвюх выбарчых акругах – у Віцебску ды Наваполацку – 31 кастрычніка пройдзе другі тур. У Гарадзенскай-Цэнтральнай акрузе выбары лічацца не адбытымі, паколькі тут было толькі два кандыдаты, але ніводны зь іх не набраў неабходнай для перамогі колькасьці галасоў.

Уладам паўсюдна альбо амаль паўсюдна ўдалося правесьці ў парлямэнт сваіх вылучэнцаў. Характэрны прыклад: у газэце “Минский курьер” напярэдадні выбараў была надрукаваная адмысловая старонка, “Заява 17-ці”. Гэта – своеасаблівая агітка за кандыдатаў ад улады. І што паказальна, калі Лідзія Ярмошына агучыла сьпіс дэпутатаў, абраных у сталіцы, высьветлілася, што пацэленьне “ў яблычка” 100-працэнтовае. Дэпутатамі сталі ўсе тыя 17 чалавек, чые каляровыя здымкі надрукавала газэта.

Яшчэ адным дэпутатам у Менску (усяго ў сталіцы 18 мандатаў) абраная Вольга Абрамава.

У новым складзе Палаты – 31 жанчына, параўнальна з 12-цю ў дзейным. Ад партыяў абрана 12 чалавек, але ўсе яны прадстаўляюць праўладвыя партыі: ад афіцыйнай Камуністычнай партыі – 8, ад Аграрнай – 3, ад Лібэральна-дэмакратычнай – 1 (Гайдукевіч).
XS
SM
MD
LG